Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Дзеці імкнуцца зрабіць свой двор утульным

14.11.2018

У адзін з лістападаўскіх дзён надзвычай шматлюдна было на тэрыторыі двара каля пяці шматпавярховых дамоў па вуліцы Кастрычніцкай. На тэрыторыю свайго двара на працу выйшлі практычна ўсе мясцовыя дзеці, вучні Шаркаўшчынскай СШ № 2, якія з дапамогай настаўніцы біялогіі Аксаны Пачэпка , імкнуцца добраўпарадкаваць тэрыторыю дзіцячай пляцоўкі побач са сваімі жылымі дамамі.

Зусім нядаўна Аксана Паўлаўна Пачэпка і яе юныя памочнікі ўвайшлі ў лік пераможцаў праекта “Умацаванне актыўнага грамадзянства ў Браславе і Шаркаўшчыне” і для рэалізацыі сваёй ініцыятывы выйгралі яшчэ адзін грант – на 620 беларускіх рублёў. За гэтыя сродкі была змайстравана драўляная альтанка і закуплены валейбольная сетка і сеткі для футбольных варотаў, якія, безумоўна, будуць вельмі запатрабаваны ў цёплую пару года.А самі дзеці з настаўнікамі Аксанай Паўлаўнай Пачэпка і Аляксеем Мікалаевічам Макаранкам актыўна папрацавалі пасля школьных заняткаў на тэрыторыі двара: замацавалі валейбольную сетку, засыпалі ямы і няроўнасці на тэрыторыі двара гравіем.

Добрую справу дзяцей падтрымаў і дырэктар сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Аіда-плюс” Сяргей Аляксандравіч Шулейка, на прадпрыемстве якога была зроблена альтанка. За свой кошт вытворца яе пафарбаваў і ўстанавіў.

Трэба адзначыць, што ўсе асноўныя работы на тэрыторыі двара з дапамогай настаўнікаў выконвалі самі дзеці. Юныя ўдзельнікі праекта “Добры сусед” імкнуцца далучыць і дарослых жыхароў дома да вырашэння агульных праблем, і самі па меры сваіх дзіцячых магчымасцяў крок за крокам імкнуцца зрабіць свой двор камфортным і ўтульным, прывабным для дзяцей і падлеткаў.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.