Інфармацыйна-прапагандысцкая
група райвыканкама сустрэлася з жыхарамі аграгарадка Буеўшчына
У
межах адзінага дня інфармавання насельніцтва інфармацыйна-прапагандысцкая група
ў складзе старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Арэшкава, начальніка
аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, старшыні
раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Людмілы Стомы і старшыні Іёдскага
сельвыканкама Івана Пачкоўскага сустрэлася з жыхарамі аграгарадка Буеўшчына.
Тэмай сустрэчы з’яўлялася «Сямейнае
выхаванне як аснова моцнай дзяржавы». У кастрычніку адзначаюцца Дзень маці, Тыдзень бацькоўскай
любові, Дзень бацькі. Гэта яшчэ раз падкрэслівае, што ў нашай краіне сямейным
каштоўнасцям надаецца вялікая ўвага. На гэтым пастаянна акцэнтуе ўвагу
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Старшыня
дэпутацкага корпуса раёна Сяргей Арэшкаў расказаў аб важнасці традыцыйных
каштоўнасцей у фарміраванні моцнай дзяржавы:
— Наша краіна
максімальна арыентуецца на класічную сям’ю, у якой выхоўваюцца дзеці, як на
надзейную апору суверэннай дзяржавы. Адсюль вынікае, што зберажэнне традыцыйных
сямейных каштоўнасцей – адзін са стратэгічных нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, - падкрэсліў старшыня
раённага Савета дэпутатаў.