Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіравала віншаванне з надыходзячым Днём ведаў
Паважаныя жыхары Шаркаўшчынскага раёна!
Дарагія сябры!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
Традыцыйна ў першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства – свята нацыянальнай культуры, друкаванага слова і духоўнасці. Сімвалічна, што Дзень беларускага пісьменства супадае ў гэтым годзе з Днём ведаў.
Прага да ведаў і радасць пазнання спрадвеку былі неад’емнай часткай менталітэту беларусаў, таму першы званок падорыць як дзецям, так і дарослым асаблівы, трапяткі настрой. І ў гэтым няма нічога дзіўнага, бо якіх бы поспехаў і вышынь не дасягаў чалавек, узыходжанне да іх пачынаецца ў школе.
Дарагія вучні! Наперадзе ў вас новы навучальны год. Няхай ён будзе напоўнены не толькі клопатамі, але і знамянальнымі падзеямі, значнымі перамогамі, набыццём верных сяброў.
Самыя добрыя пажаданні – выпускнікам, для якіх гэты год стане вырашальным у выбары далейшага шляху ў жыцці.
Асаблівая ўвага сёння – нашым маленькім жыхарам раёна, якія ўпершыню сядуць за школьныя парты. Няхай здзейсняцца іх самыя запаветныя мары і спраўдзяцца лепшыя чаканні, а ўрокі прынясуць многа дзіўных адкрыццяў.
Цёплыя словы падзякі ў гэты дзень гучаць у адрас педагогаў за нястомную працу, прафесійнасць, чуласць і душэўнасць, якія яны шчодра аддаюць сваім вучням.
Дзякуй бацькам за падтрымку, цярпенне і клопат! Няхай вашы дзеці будуць вашым гонарам.
Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы! Дарагія навучэнцы і бацькі! Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, аптымізму і творчай энергіі.