Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Лепшыя аператары машыннага даення

08.01.2018
Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака за снежань.
Сярод малочнатаварных ферм першае месца ў МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі” (загадчыца — Галіна Кабак). Прырост вытворчасці малака да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 104%, сярэдні надой на карову — 373 кілаграмаы, колькасць рэалізаванага малака класам “экстра” — 50%, таварнасць — 90%.
Сярод аператараў машыннага даення першае месца ў Марыны Бука з МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 475 кілаграмаў малака. Другое месца ў Надзеі Бяловай з МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 454 кілаграмы малака. Трэцяе месца ў Таццяны Шышко з МТФ “Вялікае Сяло” ААТ “Агратэхсэрвіс”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 320 кілаграмаў малака.
Сярод маладых (да 31 года) аператараў машыннага даення лепшай прызнана Вольга Хаданёнак з МТФ “Валожанкі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 351 кілаграм малака.