Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Лепшыя ў галіне жывёлагадоўлі па выніках работы ў студзені

09.02.2018

Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы за студзень.

Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Алены Талапіла з МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 385 кілаграмаў малака. Другое месца ў Таццяны Шышко з МТФ “Вялікае Сяло” ААТ “Агратэхсэрвіс”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 304 кілаграмы малака.

Сярод маладых (да 31 года) аператараў машыннага даення лепшай прызнана Вольга Хаданёнак з МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 295 кілаграмаў малака.

Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы першае месца ў Віктара Буйкі з фермы “Зябліны” ААТ “Буеўшчына”. Сярэднесутачная прывага ў яго гурце склала 726 грамаў. Другое месца ў Анжэлы Сямёнавай з комплексу “Грыгараўшчына” ААТ “Агратэхсэрвіс”. Сярэднесутачная прывага ў яе гурце склала 572 грамы. Трэцяе месца ў Святланы Курыловіч з МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі”. Сярэднесутачная прывага ў яе гурце склала 569 грамаў.