Напярэдадні навагодніх святаў шырокі і смачны выбар у крамах Шаркаўшчыны
Напярэдадні навагодніх святаў дзяржаўныя і прыватныя гандлёвыя ўстановы
праводзяць разнастайныя акцыі, накіраваныя на прыцягненне большай колькасці
пакупнікоў.
Шаркаўчане, жыхары сельскай мясцовасці і госці нашага гарадскога пасёлка ў
апошнія дні снежня занятыя актыўным пошукам падарункаў, памятных сувеніраў для
сваіх родных і сяброў.
Арганізаваны бесперабойны гандаль усімі групамі тавараў, у тым ліку, якія
карыстаюцца павышаным попытам у гэтыя святочныя дні. Сярод самых папулярных —
ёлкі, кандытарскія і каўбасныя вырабы, шампанскае, рыба, сыры і многае іншае. У
магазінах найбольш шырока прадстаўлены асартымент навагодніх падарункавых
набораў.
— Нашай гандлёвай установай былі праведзены адпаведныя падрыхтоўчыя
мерапрыемствы, — тлумачыць бухгалтар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства
«Окситорг» магазін «Мара» Інэса Мележ, — арганізавана работа з вытворцамі і
пастаўшчыкамі па фарміраванні неабходнай колькасці таварных запасаў, шырокага
асартыменту падарункаў, а таксама тавараў з каляднай і навагодняй тэматыкай.
Дарэчы, кошт іх даступны. Кожны пакупнік можа набыць тавар па прымальнай цане.
— Кандытарскія вырабы — важная частка навагодняга настрою, — кажа пакупнік
Серафіма Калюжэнка. — У зімовыя святы прынята забываць не толькі аб эканоміі,
але і аб дыеце, і гэта, мабыць, правільна, бо час ад часу нават самым сур’ёзным
і адказным дарослым не перашкодзіць расслабіцца і адпачыць. Я цалкам задаволена
набытымі сёння прадуктамі харчавання айчыннай вытворчасці для святочнага стала.
Яны высокаякасныя і даступныя па кошце.
Для стварэння навагодняга настрою суб’екты гандлю і грамадскага харчавання
тэматычна аформілі гандлёвыя залы, прылеглыя тэрыторыі і фасады. Усе з
нецярпеннем чакаюць Новага года.
Сяргей РАЙЧОНАК