Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Падведзены вынікі конкурсу дзіцячай творчасці на прызы раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў»

11.07.2018

У Шаркаўшчынскім раённым цэнтры рамёстваў падведзены вынікі конкурсу дзіцячай творчасці на прэмію раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў”. Удзельнікамі конкурсу сталі юныя шаркаўчане – навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў. Напярэдадні ўрачыстасці, прысвечанай 515-годдзю нашага гарадскога пасёлка, работы маленькіх мастакоў ацаніла кампетэнтнае журы, у складзе якога выступілі Валерый Інакенцьевіч Ан, Таццяна Генадзьеўна Гернат, Юрый Часлававіч Матуль, Ала Чаславаўна Рабіза, Жанна Леанідаўна Русак, Іна Мар’янаўна Шынкевіч, Андрэй Мечыслававіч Федуковіч.

Граматы і грашовыя прэміі пераможцам конкурсу ў дзень святкавання юбілею Шаркаўшчыны на сцэне раённага цэнтра культуры ўручыў старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” Валерый Інакенцьевіч Ан.

Ва ўзроставай катэгорыі да 10 год граматамі і грашовымі прэміямі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” ўзнагароджаны навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў:

- Анастасія Каленцьева — навучэнка студыі мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў;
- Яна Смірнова – навучэнка 1 класа Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў;
- Арына Рахоўская (1 клас мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай ДШМ);
- Яна Аблажэвіч (3 клас мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай ДШМ).

Ва ўзроставай катэгорыі 10-12 год ўзнагароджаны:

- Глеб Шынкевіч (3 клас мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай ДШМ);
- Аляксандра Рэўт (2 клас мастацкага аддзялення Лужкаўскай дзіцячай школы мастацтваў);
- Кірыл Лагуноў (3 клас мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай ДШМ).

Ва ўзроставай катэгорыі звыш 12 год:

- Ксенія Цімафеева (4 клас мастацкага аддзяленняШаркаўшчынскай ДШМ);
- Анастасія Сомава (3 клас мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай ДШМ);
- Кацярына Крыўка (5 клас мастацкага аддзялення Лужкаўскай ДШМ).

Выстава творчых работ юных аўтараў была прадстаўлена 2 ліпеня на галоўнай урачыстасці года, а сам конкурс выклікаў вялікую цікавасць у дзяцей. Свае лепшыя малюнкі юныя мастакі прысвяцілі Году малой радзімы і 515-годдзю Шаркаўшчыны.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.