Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Працаўнікі сяла: механізатар ААТ "Ельня-Агра" Іван Шышыко

25.07.2017

Шчырай працай вылучаюцца работнікі сельгаспрадпрыемства "Ельня-Агра". Тут шмат перадавікоў вытворчасці ў жывёлагадоўлі, раслінаводстве. Да ліку лепшых механізатараў гаспадаркі адносяць Івана Шышко. Мужчына працуе на энерганасычаным трактары МТЗ-3022. Вясной і восенню рыхтуе глебу для сяўбы, а летам займаецца перавозкай грузаў. У прыватнасці, падчас корманарыхтоўчай кампаніі Іван адвозіць ад камбайнаў зялёную масу ў сянажныя траншэі для зімоўкі буйной рагатай жывёлы. На свой рахунак механізатар запісаў ужо не адну тысячу тон перавезенай "зялёнкі". Лета ў самым разгары, значыць, наперадзе яшчэ многа працы па нарыхтоўцы кармоў. Хутка распачнецца ворыва пад сяўбу азімых зерневых, дзе і будзе задзейнічаны Іван Шышко.

Сяргей РАЙЧОНАК