Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за жнівень

11.09.2019
Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Вікторыі Сёма з МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 535 кілаграмаў малака.

Другое месца ў Святланы Буда з МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 489 кілаграмаў малака. Трэцяе месца ў Таццяны Савуць з МТФ “Валожынкі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 467 кілаграмаў малака. Чацвёртае месца ў Марыны Еўдакімавай з фермы “Сталіца” ААТ “Княж”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 462 кілаграмы малака. Пятае месца ў Наталлі Пяцько з МТФ “Ручай” ААТ “Агратэхсэрвіс”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 448 кілаграмаў малака.

Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы першае месца ў Алены Пучыла з МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”. Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 760 грамаў. Другое месца ў Антаніны Маркелавай з фермы “Падобы” ААТ “Буеўшчына”. Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 690 грамаў. Трэцяе месца ў Віктара Міхалевіча з фермы “Прамяны” ААТ “Княж”. Сярэднясутачная прывага ў яго гурце склала 683 грамы. Чацвёртае месца ў Анжэлы Сямёнавай з комплексу “Грыгараўшчына” ААТ “Агратэхсэрвіс”. Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 617 грамаў.

Сяргей РАЙЧОНАК