Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Семінар-вучоба па пытаннях працоўнага заканадаўства

14.06.2017

12 чэрвеня ў вялікай зале райвыканкама прайшоў семінар-вучоба, прысвечаны пытанням працоўнага заканадаўства ў вобласці аплаты працы. На вучобу былі запрошаны спецыялісты па кадрах, па ахове працы, эканамісты, юрысконсульты арганізацый гарадскога пасёлка і раёна.

Пра асноўныя моманты правільнасці запаўнення ўсіх неабходных дакументаў пры прыняцці грамадзян на працу і захавання працоўнага заканадаўства прысутным паведаміла галоўны дзяржаўны інспектар працы Глыбоцкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Святлана Станіславаўна Шынкевіч. Рэкамендацыі па складанні справаздачы па працы дала начальнік аддзела статыстыкі райвыканкама Наталля Францаўна Падабыцька. Адпаведным рашэннем Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў арганізацыям і прадпрыемтвам даведзены параметры па росце заработнай платы. Пра тое, як выконваецца дадзенае рашэнне, расказала начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Ірэна Францаўна Бука. Галоўны спецыяліст фонда сацыяльнай абароны райвыканкама Святлана Іосіфаўна Пяцько ў сваім выступленні закранула тэму пенсійнага страхавання працуючых грамадзян. Пра палажэнне аб парадку правядзення атэстацыі працоўных месцаў і пра тое, якія арганізацыі прадаставілі адпаведныя дакументы для яе праходжання, расказаў галоўны спецыяліст аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандр Віктаравіч Рудак. Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Міледзьеўна Хашкоўская падрабязна паведаміла прысутным пра забеспячэнне кантролю за яўкай на працу абавязаных асоб, а таксама своечасовасць пералічэння грашовых сродкаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.

Падвяла вынікі семінара-вучобы начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вера Барысаўна Жук.

Сяргей РАЙЧОНАК