Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

У межах рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” Віталій Лісіцкі ўзнагародзіў працаўнікоў Шаркаўшчынскага раёна

11.01.2019

Чацвёрты год у краіне праходзіць рэспубліканская акцыя “Наш жывёлавод”. У яе межах 9 студзеня Шаркаўшчынскі раён наведаў загадчык сацыяльна-эканамічнага аддзела рэспубліканскага камітэта беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віталій Лісіцкі. Разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццянай Альшэўскай яны накіраваліся на малочнатаварную ферму “Пялікі” ААТ “Даватарскі”, каб сустрэцца з працоўным калектывам МТФ, пагутарыць з работнікамі і, канечне, адзначыць узнагародамі перадавікоў вытворчасці. Малочнатаварная ферма “Пялікі” з’яўляецца адной з лепшых у раёне па вытворчых паказчыках. Тут працуюць шмат перадавых і добрасумленных аператараў машыннага даення, даглядчыкаў жывёлы. Лепшым з іх Віталій Аляксеевіч уручыў Падзячныя пісьмы за подпісам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і старшыні Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, а таксама грашовыя прэміі. Узнагароды атрымалі Надзея Бялова, Таццяна Касарэўская і Вольга Вашук.

У той жа дзень Віталій Лісіцкі і Таццяна Альшэўская пабывалі на МТФ “Наваселле” ААТ “Агратэхсэрвіс”. Жывёлаводы гэтай фермы таксама не засталіся без узнагарод. Работнікі жывёлагадоўлі Валянціна Пузырэўская, Аксана Кудраўцава і Славамір Пузырэўскі атрымалі Падзячныя пісьмы і грашовыя прэміі за высокія працоўныя паказчыкі.

Сяргей РАЙЧОНАК.