У межах
рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» віншаванні прымаюць пажылыя людзі раёна
У межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы»
намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Юрый
Васілеўскі і галоўны ўрач Шаркаўшчынскай ЦРБ Крысціна Чарняўская наведалі
Лужкаўскую бальніцу сястрынскага догляду.
Госці разам з казачнымі персанажамі Дзедам Марозам і Снягуркай ўручылі
салодкія падарункі, сродкі асабістай гігіены пацыентам, пацікавіліся станам іх
здароўя, пажадалі кожнаму шчасця, жыццёвай вытрымкі, павіншавалі з Калядамі і
Новым годам.
— Дабрачынная акцыя заклікана атуліць увагай і клопатам нашых сталых
грамадзян, — падкрэсліў Юрый Васілеўскі. — Сімвалічна, што яна праходзіць у
атмасферы навагодніх святаў, дзе пануюць душэўнае цяпло, вера ў цуды і
здзяйсненне жаданняў.
Медыцынскі персанал установы аховы здароўя выказвае удзячнасць кіраўніцтву
адкрытых акцыянерных таварыстваў «Даватарскі», «Ельня-Агра», індывідуальнаму
прадпрымальніку Дзмітрыю Кавальчуку і таварыству з абмежаванай адказнасцю
«ВИКСОЛИНА» за аказанне спонсарскай дапамогі ў набыцці падарункаў.