Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Урачысты малебен

29.08.2016
28 жніўня 2016 года ўсе хрысціяне адзначылі важнае царкоўнае свята – Успенне Прасвятой Багародзіцы. У гэты дзень узгадваецца евангельская падзея аб заканчэнні зямнога жыцця Маці Божай. Але гэтае свята напоўнена не смуткам, а ціхай радасцю, бо Багародзіца не пакінула людзей. Яна ўзнеслася на неба і ўжо як Царыца Нябесная абараняе нас ад розных нягод. Ва ўсіх праваслаўных храмах у гэты дзень прайшлі богаслужэнні. Урачысты малебен у Свята-Успенскім храме адслужыў архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій.