Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Выязны семінар бібліятэчных работнікаў

09.07.2018

“Бібліятэка для чытача: дыяпазон новых магчымасцяў”, пад такой назвай на базе Навасельскай і Каўшэлеўскай бібліятэк-філіялаў Шаркаўшчынскай ЦБС адбыўся выязны семінар бібліятэчных работнікаў.

Анастасія Андрэева, бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу, расказала прысутным як можна рэкламаваць бібліятэку і кнігу, выкарыстоўваючы сацыяльныя сеткі. Затым бібліятэкары наведалі Навасельскую бібліятэку-філіял № 32, разам з юнымі чытачамі. дзяўчынкамі Насцямі, падарожнічалі па старонках кніг Міколы Чарняўскага, Янкі Маўра, Віктара Драгунскага, Мікалая Носава і Сяргея Міхалкова. Бібліятэкары засталіся задаволеныя ад выставы вышыванак бібліятэкара Марыны Фёдаравай, у якія майстрыха ўклала цудоўныя памкненні душы.

Наведаўшы Каўшэлеўскую бібліятэку-філіял № 26, удзельнікі семінара з цікавасцю выслухалі аповед бібліятэкара Лены Мядзелец пра дзейнасць установы па прыцягненні вяскоўцаў да чытання кнігі.

Кульмінацыйным момантам семінара стала літаратурна-музычная сустрэча “А я проста жанчына…”, якая была прысвечана творчасці пачынаючай паэткі Надзеі Вайцюль. У пачатку мерапрыемства прагучалі радкі з біяграфіі жанчыны, былі абазначаны напрамкі паэтычнай дзейнасці. Тэматыка яе вершаў мае шырокі дыяпазон: бацькаўшчына, любоў да роднага краю і людзей, фальклор і этнаграфія.

Адметнасць творам Надзеі Вайцюль надае самабытная жывая мова, якую яна зберагае і чэрпае з жыватворных крыніц народнай творчасці.

На сустрэчу з паэткай з вёскі Новы Пагост Міёрскага раёна прыехала прыхільніца яе творчасці Наталля Рудзь. У якасці падарунка яна праспявала для Надзеі ўласна напісаную песню.

Напрыканцы мерапрыемства дырэктар ЦБС Алена Фромертас падарыла Надзеі Вайцюль зборнік вершаў “А я проста жанчына…”, які выдалі ў аддзеле бібліятэчнага маркетынгу.

М. СУШКО, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦБС.