Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за сакавік

12.04.2018

Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за сакавік.

Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Ірыны Крывашонак з МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 549 кілаграмаў малака. Другое месца ў Марыны Бука з МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 430 кілаграмаў малака. Трэцяе месца ў Людмілы Хаданёнак з МТФ “Германавічы” ААТ “Княж”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 387 кілаграмаў малака.

Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы першае месца ў Анжэлы Сямёнавай з комплексу “Грыгараўшчына” ААТ “Агратэхсэрвіс”. Сярэднесутачная прывага ў яе гурце склала 792 грамы. Другое месца ў Віктара Буйкі з фермы “Зябліны” ААТ “Буеўшчына”. Сярэднесутачная прывага ў яго гурце склала 692 грамы. Трэцяе месца ў Ірыны Кляпко з фермы “Амбросенкі” ААТ “Даватарскі”. Сярэднесутачная прывага ў яе гурце склала 590 грамаў.

Сярод малочнатаварных ферм лепшай вызначана МТФ “Германавічы” ААТ “Княж” (загадчыца — Людміла Яблонская). Прырост вытворчасці малака да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 156%, сярэдні надой на адну карову — 637 кілаграмаў, колькасць рэалізаванага малака класам “экстра” — 99%, таварнасць — 87%.

Сяргей РАЙЧОНАК.